Гісторыя Беларусі

Вы здесь

“Гісторыя Беларусі” у сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца прадметам яе вывучэння, якім з’яўляюцца агульнасістэмныя заканамернасці і рэгіянальныя асаблівасці працэсаў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і еўрапейскай гісторыі з улікам цывылізацыйных характарыстык. Актуальнасць вывучэння гісторыі Беларусі ў рэгіянальным аспекце абумоўлена тым, што беларускі народ гістарычна сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння розных сацыяльна-эканамічных і этнакультурных агульнасцей пад уплывам еўразійскіх цывілізацыйных і геапалітычных фактараў. Улік уплыву на працэс гістарычнага развіцця беларускага народа разнастайных культурна-цывілізацыйных фактараў, перш за ўсё ўсходнеславянскага, усходнееўрапейскага, расійскага адлюстроўвае патрэбу сучаснага беларускага грамадства ў самасвядомасці і асэнсаванні свайго мінулага, сучаснага і будучага становішча. 

Цели и задачи: 

Мэтамі вывучэння дысцыпліны “Гісторыя Беларусі” з’яўляюцца фарміраванне сацыяльна-асабовых кампетэнцый студэнтаў, што забяспечваюць іх самавызначэнне на аснове ўспрыняцця агульнапрынятых у нашым грамадстве сістэмы каштоўнасцей, выпрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы, якія служаць рэтраспектывай для аналізу сучаснасці і вызначэння перспектыў будучай жыццядзейнасці. 

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта да кампетэнцый выпускніка па гісторыі Беларусі, выпускнін павінен:

ведаць:

  • асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі;
  • асноўныя этапы фарміравання беларускага этнаса ў розныя гістарычныя перыяды;
  • гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі вопыт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;
  • асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа;
  • асноўныя этапы станаўлення форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
  • месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце.

умець:

  • прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;
  • характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага этнаса ў розныя гістарычныя перыяды;
  • ажыццяўляць параўнаўчы аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі грамадска-эканамічнага развіцця;
  • тлумачыць уплыў разнастайных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці і памнажаць яе;
  • аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і замацавання суверэнітэта Рэспублікі Беларусь;
  • характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў. 

Для рэалізацыі дадзеных мэтаў неабходна вырашэнне наступных задач: 

  • фарміраванне ў студэнтаў ведаў і уменняў, звязаных з аналізам заканамернасцей і асаблівасцей дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхавання на гэтай аснове пачуцця сапрыналежнасці да лёсу краіны і яе гісторыі;
  • засваенне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей, створаных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа, і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыяльна-культурнай сітуацыі;
  • станаўленне гатоўнасці выпускніка як грамадзяніна РБ у сілу сваіх кампетенцый, сфарміраваных у выніку асэнсаванага засваення і прымянення вучэбнай гістарычнай інфармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю сваей краіны.
Распределение часов: 
Учебная программа: