21 лютага – Міжнародны Дзень роднай мовы

Вы здесь

21.02.2023

[node:title]21 лютага ва ўсіх краінах свету святкуецца Дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны 17 лістапада 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
У бібліятэцы універсітэта на працягу ўсяго года праходзяць розныя тэматычныя беларускамоўныя выставы. У 2023 годзе запланаваны наступныя: «Гонар Беларусі: зберагчы і прымножыць», «Фальклорная спадчына беларусаў»,  «Яе крамяністы шлях. Жыцце і творчасць Канстанцыі Буйло. Да 125-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі», «Знакамітыя беларусы. В. Дунін-Марцінкевіч. «Ён першы сеяў зярняты…». 210 год з дня нараджэння беларускага класіка», «Капітан дзіцячых падарожжаў. Янка Маўр. Да 140- годдзя з дня нараджэння віднейшага беларускага дзіцячага пісьменніка», «Ёсць чалавек, ёсць свет і дабрыня. Эдзі Агняцвет. Да 110-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы», «Ластаўка беларускай паэзіі. Да 75-годдзя з дня нараджэння Я.Янішчыц, беларускай паэтэсы, перакладчыцы», «Адам Міцкевіч – паэт, публіцыст, асветнік. Да 225-годдзя з дня нараджэння», «Мы – народ Рэспублікі Беларусь», «Беларусь мая, песня мая», «Наша спадчына», «Размаўляй па-беларуску», «Культура роднага краю» і інш. Беларусы, шануйце і паважайце родную мову! Віншуем са святам і запрашаем ў бібліятэку на мерапрыемствы!