Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Бібліятэка ў эпоху цыфравізацыі ў сучаснасці і будучыні»

Вы здесь

12.12.2022

[node:title]8-9 снежня 2022 года дырэктар бібліятэкі Драніцына С.П. прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Бібліятэка ў эпоху цыфравізацыі ў сучаснасці і будучыні», якая адбылася ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы Беларусі і з'явілася завяршальнай падзеяй сярод мерапрыемстваў года, прымеркаваных да 45-годдзя РНТБ. На канферэнцыі былі заслуханы даклады яскравых прадстаўнікоў навукі, адукацыі, культуры і вытворчасці. Абмяркоўваліся пытанні ўдасканалення інфармацыйнага забеспячэння навуковай, інавацыйнай і вытворчай дзейнасці арганізацый і прадпрыемстваў, бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання ў век электронных камунікацый. З прывітальным словам выступіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Шлычкоў С.У. Падзяліліся сваім меркаваннем і вопытам работы першы намеснік старшыні ДКНТ РБ Косаўскі А.А., навуковы кіраўнік ДПНТБ Расіі і вядомы вучоны Шрайберг Я.Л., генеральны дырэктар ДПНТБ Расіі Карауш А.С., дырэктар Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкі СА РАН Лізунова І .В. і іншыя. Віншуем РНТБ з Юбілеем і жадаем ёй доўгіх і плённых гадоў жыцця! Калектыву бібліятэкі - творчых поспехаў і іскравых момантаў асабістых дасягненняў!

Фотогалерея: