Міжнародны дзень роднай мовы

Вы здесь

27.02.2023

21 лютага на кафедры практычнай лінгвістыкі пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка Смалянка Г.А. у групе 52 тс прайшоў турнір знаўцаў беларускай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Студэнтам былі прапанаваны разнастайныя творчыя заданні па ўсіх раздзелах беларускай мовы. Цікава прайшоў конкурс газет, плакатаў, малюнкаў, прысвечаных роднай мове. Студэнты чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, складалі свае ўласныя, прадэманстравалі добрае веданне беларускіх прыказак, прымавак, фразеалагізмаў.

Фотогалерея: