17.01.2025
14 студзеня 2025 года былі падведзены вынікі літаратурнага конкурсу “Дэбют-2024”, арганізаванага Першамайскім раёнам сталіцы. Студэнты факультэта прадпрымальніцтва і кіравання БДАТУ пад кіраўніцтвам ст.выкладчыкаў кафедры практычнай лінгвістыкі Віткоўскай А.І. і Смалянка Г.А. прынялі актыўны ўдзел у розных намінацыях. Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Дыпломамі 1 ступені ўзнагароджаны студэнты Гарбатоўская Лізавета і Шаўлоўская Ксенія. Дыпломы 2 ступені атрымалі Рублеўская Лізавета і Чарыева Гунча. Падзяка ў Жаркова Уладзіслава. Віншуем пераможцаў з заслужаннымі ўзнагародамі!



![[node:title]](/sites/default/files/styles/image_to_text/public/field/image_to_text/logotip-tik-tok-64x64.png?itok=dwfzwR4b)