Творчая сустрэча і прэзентацыя кнігі вершаў “Полонез” Міхася Пазнякова.

Вы здесь

30.01.2025

29 студзеня ў Мінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася творчая сустрэча і прэзентацыя кнігі вершаў “Полонез” Міхася Пазнякова.  Кніга выйшла ў серыі “Бібліятэка лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі Беларусі”. Пераклаў на рускую мову вядомы  паэт, празаік, публіцыст, літаратурны крытык, член Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі, галоўны рэдактар часопіса “Новая Немига литературная” Анатоль Аўруцін. У зборнік увайшлі вершы Міхася Пазнякова, напісаныя ім на працягу шэрагу гадоў, - пра шчаслівае дзяцінства ў сваёй вёсцы Заброддзе на беразе рэчкі Грэза, што на Магілёўшчыне, пра сям’ю, пра шчырае, чыстае каханне, якое падштурхоўвае чалавека на высакародныя ўчынкі, што дорыць жаданне жыць і тварыць, пра Радзіму, пра сяброўства з брацкай Расіяй і многія іншыя. Разам з прыхільнікамі прыгожага пісьменства ў мерапрыемстве пряняла ўдзел старшы выкладчык кафедры практычнай лінгвістыкі Віткоўская А.І.